Pukstband перарве паўзу і прэзентуе "Апошні альбом"

20 лютага ў клубе "Графіці" Сяргей Пукст прадставіць свой "Апошні альбом", якія выйшаў напрыканцы 2013 года. Гэта будзе першы за некалькі гадоў выступ музыкі ў складзе гурта Pukstband.

"Апошні альбом" стаў гучным вяртаннем для калектыву Pukstband, з якім Сяргей Пукст актыўна працаваў у другой палове нулявых. Запісаны чатыры гады таму альбом быў завершаны толькі нядаўна і не пакінуў абыякавым ні публіку, ні крытыкаў. Паслухаць "Апошні альбом" можна і на сайце Еўрарадыё. 

"Апошні альбом" намінаваны на "Альбом года" ў межах прэміі сайта Experty.by па выніках 2013 года.

Канцэртная прэзентацыя будзе складацца з двух аддзяленняў. Першае будзе сольным: Сяргей выканае кампазіцыі з альбома "Унутранае" (2012) і іншых "адзіночных" работ. Другая частка канцэрта стане доўгачаканым вяртаннем гурта Pukstband і будзе цалкам прысвечаная "Апошняму альбому".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі