Пусціць 3200 рублёў на “Дым” і стаць сведкам чарадзейства
Што вы ведаеце пра сучасную кераміку? Магчыма, вы ўяўляеце сабе мужчыну, вусатага-барадатага, з закатанымі рукавамі, які сядзіць за ганчарным кругам і ганчарыць гаршчочак? Безумоўна, такія ёсць і сёння. Але сучасныя керамісты — гэта нашмат складаней. Тэхналогіі, матэрыялы, веды ў сучасным свеце развіваюцца неймаверна хутка. Тым не менш кераміка, як і стагоддзі таму, падаецца нам нейкай алхіміяй. Паназіраць за тым, як чарадзеі-керамісты праводзяць свае “алхімічныя” абрады, можна — дастаткова прыехаць у Лынтупы на фестываль керамікі “Дым”.
Чым цікавы сёлетні фестываль керамікі “Дым”? Чаму месцам правядзення фестывалю абраны пасёлак на мяжы з Літвой, а не пляцоўка побач са сталіцай? Ці застаецца кераміка актуальнай у часы 3D-тэхналогій? Калі неабходная сума не будзе сабраная — ці пройдзе фестываль?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць аўтары праекта “Дым” Дар’я Мандзік і Анастасія Мілаванава.