Пяць секунд на рашэнне: камандуючы ВПС Ірана пра тое, як збілі ўкраінскі самалёт
СПА Ірана / topwar.ru
Корпус стражаў ісламскай рэвалюцыі ўзяў на сябе поўную адказнасць за інцыдэнт з украінскім пасажырскім самалётам.
"Мы прызнаем ўсю адказнасць і гатовыя прытрымлівацца любым распараджэнням, якія прымуць ўлады", — заявіў камандуючы ВПС стражаў ісламскай рэвалюцыі Амір Алі Хаджызаде. Яго словы перадае дзяржаўнае іранскае агенцтва IRNA.
Па словах камандуючага ВПС — сістэма СПА Ірана апазнала ўкраінскі самалёт як крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўная:
"Альбо спрацавала сістэма перашкод, альбо сетка была занятая. Аператар сістэмы СПА не змог звязацца з камандаваннем. У яго было пяць секунд, каб самастойна прыняць рашэнне. На жаль, ён прыняў няправільнае рашэнне і запусціў ракету".
Хаджызаде распавёў, што пасля нанясення удараў па ЗША, войскі СПА былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. Ён лічыць, што ўлады павінны былі забараніць на час палёты грамадзянскіх самалётаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заяву іранскіх уладаў у сябе ў фэйсбуку:
"Мы чакаем ад Ірана запэўненняў у гатоўнасці да поўнага і адкрытага расследавання, прыцягненню вінаватых да адказнасці, вяртанню целаў загінулых, выплат кампенсацый, афіцыйных выбачэнняў, — паведаміў украінскі прэзідэнт. — Спадзяемся, што расследаванне ў далейшым будзе адбывацца без штучных затрымак і перашкод. Нашы 45 спецыялістаў павінны атрымаць поўны доступ і ўзаемадзеянне для ўстанаўлення справядлівасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.