П’яная брастаўчанка трапіла ў непрыемнасці з ДАІ напярэдадні вяселля

П’яная брастаўчанка трапіла ў непрыемнасці з ДАІ напярэдадні вяселля

21-гадовая брастаўчанка можа застацца без правоў кіроўцы на 3 гады і атрымаць вялізны штраф да 100 базавых велічынь за свае неадэкватныя паводзіны. Напярэдадні ўласнага вяселля дзяўчына зладзіла вечарынку з сяброўкамі, якія трапілі ў міліцыю. Жадаючы вызваліць сябровак, нявеста села за руль і паехала ў апорны пункт, хоць сама была нецвярозай. 

Па дарозе яе затрымала ДАІ: увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль, які ў 2.20 ночы ехаў па вуліцы з выключанымі фарамі. Медыцынскі агляд паказаў у крыві кіроўцы 1,3 праміле алкаголю. Адметна, што на наступны дзень у нявесты быў запланаваны ўрачысты роспіс у ЗАГСе.

Аўтамабіль быў эвакуяваны на штрафстаянку. Лёс правоў 21-гадовай кіроўцы і сума штрафу вызначаюцца, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі