П'яны амерыканец вываліўся з 17-га паверху і застаўся жывым

Неверагодны выпадак здарыўся з п’яным амерыканцам. Ён вываліўся з 17-га паверха і застаўся жывым.

29-гадовы мужчына адпачываў з сябрамі ў Міннеáпалісе. Позна ўначы ён вярнуўся з двума сябрамі ў гатэль і падняўся ў ліфце на 17-ы паверх.

Потым амерыканец пабег па калідоры і, выбіўшы шыбу, вываліўся з будынку. Ён праляцеў каля 90 метраў і зваліўся на дах суседняга дому.

Паводле інфармацыі паліцыянтаў, самым сур’ёзным пашкоджаннем у няўдалага “лётчыка” стаў пералом нагі, адзначае РИА “Новости”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі