П'яны эксгібіцыяніст у Гомелі чапляўся да школьніцаў з рапірамі

П'яны эксгібіцыяніст у Гомелі чапляўся да школьніцаў з рапірамі

Нецвярозы немалады мужчына ў Гомелі чапляўся да школьніц і агаляў свае палавыя органы, піша "Гомельская праўда"

Здарэнне адбылося 26 верасня ў 17.30 у аўтобусе маршруту №17, распавёў следчы 1-га следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела СК Вадзім Высоцкі. П'яны 51-гадовы гамяльчук вырашыў агаліць свае палавыя органы. У гэты час на прыпынку "Універмаг" у аўтобус зайшлі дзве дзяўчынкі 10-11 гадоў. Школьніцы, верагодна, ехалі на трэніроўку па фехтаванні, бо ў руках у іх былі рапіры. Каля прыпынку "Вуліца Галавацкага" дзяўчынкі скіраваліся да выйсця з аўтобуса, а каля выйсця якраз стаяў п'яны эксгібіцыяніст.

Ён прыціснуўся да адной з дзяўчынак аголенай часткай цела. Пасажыры, якія гэта заўважылі, сталі рабіць яму заўвагу і пагражаць выклікаць міліцыю, але мужчына на гэта не зважаў. Затрымаў яго адзін з пасажыраў, які вывеў парушальніка з аўтобуса і выклікаў праваахоўнікаў.

Выявілася, што ў 2015 годзе мужчына ўжо быў асуджаны за аналагічныя паводзіны. З месцаў пазбаўлення волі ён выйшаў чатыры месяцы таму. Цяпер за хуліганства яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 

Міліцыя высвятляе асобы школьніцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі