П'яныя хлопцы перакрылі вуліцу ў Гомелі, крычалі: "За спецназ!" (відэа)
2 лістапада каля 22-й гадзіны яны наладзілі на праезнай частцы каля гасцініцы "Сож" сеанс масавых заняткаў фізкультурай.
Хлопцы адціскаліся і скандавалі: "За спецназ!".
На месца здарэння выехала міліцыя. Чатыры ўдзельнікі "флэшмобу" былі дастаўленыя ў выцвярэзнік, потым іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. У дачыненні да яшчэ пяці ўдзельнікаў фізкультурных заняткаў на дарозе складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху.
Як патлумачылі затрыманыя, да здарэння яны сядзелі ў рэстаране, пасля чаго вырашылі прадэманстраваць сваю моц, інфармуе БелаПАН.