Пятра Пракаповіча пазбавілі апошняй пасады

Пётр Пракаповіч і Аляксандр Лукашэнка ў сховішчы Нацбанка​
Пётр Пракаповіч і Аляксандр Лукашэнка ў сховішчы Нацбанка​

Экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч пазбавіўся пасады кіраўніка назіральнага савета "БПС-Ашчадбанка" — аднаго з найбуйнейшых па актывах банкаў краіны. Сход акцыянераў банка адбыўся ў канцы сакавіка. Тады ж быў абноўлены склад назіральнага савета.

Гэта была апошняя афіцыйная пасада, якую займаў 78-гадовы ветэран беларускай манетарнай палітыкі.

Пракаповіч узначальваў назіральны савет "БПС-Ашчадбанка" з 2015 года. Туды ён быў прызначаны пасля адстаўкі з пасады віцэ-прэм'ера. Новым кіраўніком назіральнага савета абраны Цімур Козінцаў — старшы віцэ-прэзідэнт "Ашчадбанка", акцыянера "БПС-Ашчадбанка" з доляй у 98,43%.

Нацыянальны банк Пракаповіч узначальваў з 1998 па 2011 гады. На час яго кіраўніцтва рэгулятарам прыйшліся дэнамінацыя, буйны фінансавы крызіс і дзве дэвальвацыі. У розны час Пракаповіч таксама працаваў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, у Адміністрацыі прэзідэнта, дэпутатам, займаў пасаду ва ўрадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі