Пятро Садоўскі: Еўрасаюз не будзе прыслухоўвацца да Расіі наконт Украіны
9 верасня сёлета Еўрасаюз і Ўкраіна падпішуць дамову аб умацаваннні сувязяў. Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі днямі прапанаваў разглядаць гэтую дамову як падставу для надання Ўкраіне статусу краіны-кандыдата. Міністры замежных спраў краін-чальцоў не змаглі прыйсці да адной думкі наконт гэтае прапановы Сарказі. Швецыя і Польшча падтрымалі прапанову, Нідэрланды і Бельгія выказаліся катэгарычна супраць, перадае Reuters. Як адзначыла камісарка ЕС па ўнутраных сувязях Беніта Ферэра-Вальднэр, Украіне патрабуецца больш стабільнасці, каб прэтэндаваць на чалецтва ў ЕС: "Сапраўды, маса рэформаў праведзеная, але яшчэ не ўсё неабходнае зроблена”. Паводле прадстаўніка Еўракамісіі, імя якога не называецца, "перамовы на тэму патэнцыйнага чалецтва Ўкраіны ня скончацца ў бліжэйшыя месяцы".
Былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі, які пільна назірае за падзеямі ў Еўрасаюзе, лічыць, што Ўкраіну і Еўрасаюз чакае павольнае пакрокавае збліжэнне.
Садоўскі: Калі было паседжанне Вялікае Васьмёркі, Францыя й Нямеччына выступілі супраць, каб Украіну паставіць у гэты кандыдацкі спіс. Цяпер Мэркель падчас свайго візіту ва Ўкраіну пілюлю падсаладзіла, сказаўшы, што яны бяруць курс на асацыятыўнае чальцоўства Украіны, што не трэба спяшацца, што трэба крок за крокам праводзіць неабходныя рэформы, каб наблізіць аблічча Украіны да Еўрасаюза.
І што вельмі важна, Мэркель сказала такую фразу: “Краіны, якія не маюць ніякага дачынення да Еўрасаюза, не маюць маральнага права выказваць свае адносіны, ганіць або хваліць Украіну за яе імкненне стаць чальцом NATO і Еўрасаюза". Тут не называліся краіны, але зразумела было, што маецца на ўвазе Расія. Гэта сігнал, што Еўрасаюз не будзе занадта прыслухоўвацца да Расіі ў палітычным аспекце. Хаця і не трэба забывацца, што Еўрасаюз корміцца на 30% расійскім газам.
Ну, Украіну проста так не адпрэчаць. Мне здаецца, што тут будзе нейкі ўзважаны баланс паміж інтарэсамі Расіі, яе ціскам і зацікаўленнямі еўраатлантычнай пазіцыі, улучна з пазіцыяй ЗША ў дачыненні да Ўкраіны.
Фота — lafrance.es