Пытаннечкі #2: непахісная флейтыстка Марыя Калеснікава
“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі выбарчай кампаніі 2020 года. У другім выпуску праграмы — прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава.
Ці не запозна было прынятае рашэнне пра аб’яднанне намаганняў трох штабоў — Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай і Валерыя Цапкалы? Якім чынам удзел у выбарчай кампаніі дапаможа вызваліць палітвязняў? Ці не будзе гэта аб’яднанне прыгожым, але не больш, чым сімвалічным дзеяннем? Ці гатовыя жанчыны ўзяць на сябе адказнасць за будучыню Беларусі? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Марыя Калеснікава — музыкант, дырыжор, педагог, дырэктарка прасторы “ОК16”. Выпускніца Беларускай акадэміі музыкі і Вышэйшай школы музыкі ў Штутгарце.
“Пытаннечкі” #1: нечакана смелы Андрэй Дзмітрыеў
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.