Пытаннечкі #5: бескампрамісная “не-палітык” Святлана Ціханоўская

Пытаннечкі #5: бескампрамісная “не-палітык” Святлана Ціханоўская

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі выбарчай кампаніі 2020 года. У пятым выпуску праграмы — незалежная кандыдатка Святлана Ціханоўская.


Ці гатовая яна “ісці да канца” і што ў яе разуменні можа быць гэтым самым “канцом”? Што чакае Лукашэнку ў выпадку яе перамогі на выбарах? Ці дапускае магчымасць таго, што і па заканчэнні гэтай выбарчай кампаніі застанецца ў палітыцы? Святлана Ціханоўская да выбараў і Святлана Ціханоўская сёння — чым яны адрозніваюцца? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком у 19:00.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Святлане Ціханоўскай 37 гадоў, нарадзілася ў Мікашэвічах. Скончыла школу з “залатым” медалём і факультэт замежных моў Мазырскага педінстытута імя Івана Шамякіна. Спецыялізацыя — англійская і нямецкая мовы. Замужам за блогерам і грамадскім дзеячам Сяргеем Ціханоўскім, які цяпер знаходзіцца за кратамі. Гадуе дваіх дзяцей — дачку і сына.

Папярэднія выпускі праграмы:

“Пытаннечкі” #1: нечакана смелы Андрэй Дзмітрыеў

Пытаннечкі #2: непахісная флейтыстка Марыя Калеснікава

Пытаннечкі #3: эпатажная палітык Ганна Канапацкая

Пытаннечкі #4: гламурны бізнесмен-палітык Сяргей Чэрачэнь

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі