“Пытаннечкі”: да спартоўцаў Алены Леўчанка, Андрэя Краўчанкі і Івана Ганіна
“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы, чэмпіёнка Заходняй канферэнцыі жаночай NBA, фіналістка WNBA, удзельніца дзвюх Алімпіяд Алена Леўчанка, заслужаны майстар спорту па лёгкай атлетыцы, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету Андрэй Краўчанка, майстар спорту міжнароднага класа па кікбоксінгу, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету, пераможца і прызёр кубкаў свету Іван Ганін.
Якія пагрозы і ад каго атрымлівалі спартоўцы? Хто той таемны “Максім”, які не дае спакою Алене Леўчанка? Ці можа спорт (і спартсмены) быць па-за палітыкай? Чаму для спартсменаў грамадзянская пазіцыя важнейшая за кар’еру? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.