Рабаў распавёў пра надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя дні

Рабаў распавёў пра надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя дні

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў распавёў Еўрарадыё пра надвор'е, якое чакае беларусаў у бліжэйшыя выхадныя дні. У суботу і нядзелю ў нашай краіне захаваецца адліга.

Рабаў: "У выхадныя дні аматарам зімовых відаў спорту давядзецца часова пра іх забыцца, таму што будзе адліга. На большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі снег зусім знікне. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень — ад мінус 1 на паўночным усходзе да плюс 6 градусаў".

У пачатку наступнага тыдня адлігу зменіць пахаладанне. У начныя гадзіны тэмпература паветра пры праясненнях будзе дасягаць 15 градусаў марозу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі