Рабаў распавёў пра надвор'е, якое чакае беларусаў у снежні

Рабаў распавёў пра надвор'е, якое чакае беларусаў у снежні

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, распавёў Еўрарадыё пра надвор'е, якое чакае беларусаў у снежні 2016 года. У канцы бягучага тыдня ў нашай краіне захаваецца адліга, якую ў пачатку наступнага тыдня зменіць пахаладанне. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 4-11 градусаў марозу (пры праясненнях — да 15 градусаў ніжэй за нуль). Зноў будзе галалёдзіца. Але за пахаладаннем зноў прыйдзе пацяпленне.

Рабаў: "У снежні нас чакаюць такія "арэлі" надвор'я: то марознае надвор'е, то адліга. Рэзкі перапад атмасфернага ціску, рэзкі перапад тэмпературы паветра, парывісты вецер".

Дзмітрый Рабаў раіць людзям, асабліва метэазалежным, уважліва сачыць за прагнозамі надвор'я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі