Работніцы крамы жаночай бялізны адваявалі ў рабаўнікоў станікі

Работніцы крамы жаночай бялізны адваявалі ў рабаўнікоў станікі

У Магілёве сярод белага дня тры налётчыкі ўварваліся ў краму жаночай бялізны "Мілавіца". Яны сталі зрываць са стоек жаночыя станікі, піша газета "СБ. Беларусь сегодня"

Загадчыца крамы паспрабавала вырваць станікі з рук налётчыкаў, але зламыснікі кінуліся да выхаду. Тады ларогу ім перагарадзіла прыбіральшчыца крамы. У выніку супрацоўнікі крамы здолелі адваяваць 15 адзінак прадукцыі. Але два станікі рабаўнікі вынеслі.

Загадчыца Людміла Гелясава падзялілася ўражаннямі: "На жаль, мы не змаглі адразу націснуць на трывожную кнопку, бо тая знаходзіцца каля касы. Мы ведаем з кінафільмаў, што злодзеі звычайна па грошы ў краму прыходзяць. А тут — жаночую бялізну схапілі!"

Праваахоўнікі затрымалі ўсіх трох падазраваных. затрыманыя. Па словах афіцыйнай прадстаўніцы ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, раней яны ўжо былі судзімыя.

Дарэчы, у мужчын спыталіся, навошта ім спатрэбіліся станікі самых розных памераў. На гэта яны адказалі: "На падарунак каханым". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі