Работнік "Гомсельмаша" выкінуўся з акна заводакіраўніцтва
Заводакіраўніцтва "Гомсельмаша"
Работнік "Гомсельмаша" Арцём Сідарок 29 лістапада выкінуўся з пятага паверха будынка закодакіраўніцтва. Звесткі пра гэта з'явіліся ў тг-канале "Рэальная Беларусь" са словаў аднаго з падпісчыкаў.
Знаёмыя хлопца пацвердзілі гэтыя звесткі сайту "Флагшток". Па іх словах, Арцёма пахавалі ў чацвер, 30 лістапада.
Арцёму Сідарку было 30 гадоў. У 2016-м ён скончыў БелДУТ па спецыяльнасці неразбураючы кантроль і тэхнічная дыягностыка.
Інфармацыйныя рэсурсы прадпрыемства не паведамлялі пра гібель работніка. Не было нічога пра здарэнне і ў міліцэйскай зводцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.