Рада культуры: з Беларускай філармоніі звольнілі адзіную арфістку
З Беларускай дзяржаўнай філармоніі 28 красавіка звольнілі Андрэя Лапцёнка — намесніка гендырэктара па арганізацыі гледача і філарманічнай дзейнасці.
Як паведамляе Беларуская рада культуры, прычынай звальнення стала "палітычная ненадзейнасць" намесника гендырэктара.
Таксама звольненая Алена Максімава — адзіная арфістка ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.