Рахункі фірмы "Палоніка" разблакавалі, а судовую справу накіравалі ў архіў

Фірма "Палоніка" атрымала дакументы з Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці. З іх вынікае, што рахунак арганізацыі разблакаваны, выкананне прысуду прыпыненае, справа перададзеная ў архіў, піша nn.by.  Актывіст непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут кажа, што гэта палавінчатая мера, бо абвінавачванні з кіраўніцтва фірмы не знятыя. Тым не менш, ён лічыць гэты крок пазітыўным. Пачобут нагадвае, што гэта не першы рэверанс у бок апальнага СПБ. Некалькі дзён таму была прыпыненая крымінальная справа супраць старшыні Івянецкага аддзела Саюза палякаў Тэрэсы Собаль.

Нагадаем, што ў лютым 2010 года фірму, якую ўзначальвае Анжаліка Борыс (на той час старшыня Саюзу палякаў), абвінавацілі ў няправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі "Wspólnota Polska", якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку "Палоніку" аштрафавалі на 71 мільён рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі