Ракеты ATACMS знішчылі вельмі дарагую расійскую РЛС "Неба-М"

РЛС "Неба-М"

РЛС "Неба-М" / vk.com

Ракеты ATACMS знішчылі вельмі дарагую расійскую радыёлакацыйную станцыю "Неба-М". Яе кошт складае больш за 100 мільёнаў долараў, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Генштаб УСУ. Дзе менавіта яна знаходзілася, не ўдакладняецца. Адзначаецца толькі, што знішчэнне згаданай РЛС "істотна зніжае здольнасць арміі РФ выяўляць, адсочваць і перахопліваць аэрадынамічныя і балістычныя цэлі".

Па звестках украінскага Генштаба, у расіян застаўся толькі дзясятак працуючых такіх сістэм. Раней былі паведамленні, што УСУ ўжо пашкодзілі РЛС "Неба-М".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі