Ралі-марафон "Дакар-2022" стартаваў без каманды МАЗа
МАЗ на "Дакар-2021" / maz.by
Гонкі пачаліся 1 студзеня ў Саудаўскай Аравіі, але без беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Так адбылося з-за санкцый ЕС супраць Мінскага аўтамабільнага завода.
У класе грузавікоў, дзе разлічваў выступаць МАЗ, па выніках першага для спаборніцтваў, лідзіруючыя месцы занялі Экіпажы расійскай каманды "КАМАЗ-Масте".
На "Дакар-2022" Беларусь павінны былі прадстаўляць тры экіпажы. МАЗ так рыхтаваўся да ралі, што нават выпусціў у сакавіку 2021 года токены на $2 млн. Сабраныя грошы планавалася выдаткаваць на спаборніцтвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.