Раман Кісляк накіраваў скаргу Рыгору Васілевічу

Нагадаем, Раман Кісляк быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Брэста 28 сакавіка падчас раздачы бюлетэня "Не бойцеся!". Яго даставілі ў райаддзел, дзе канфіскавалі бюлетэні і сілай спрабавалі ўзяць адбіткі пальцаў. Пры гэтым нанеслі траўму кісці, што зафіксавана ў траўмапункце Цэнтральнай гарадской бальніцы Брэста.

Праваабаронца просіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых, а таксама прыняць меры да недапушчэння падобных фактаў гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі ў будучым.

З аналагічнай заявай Кісляк звярнуўся і ў пракуратуру Ленінскага раёна Брэста, паведамляе "Праваабарончая хроніка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі