Рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі ЕС прыме да канца кастрычніка
Рашэнне Еўрасаюза аб замарозцы санкцый супраць Беларусі на 4 месяцы будзе прынятае да канца кастрычніка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці Адам Казноўскі:
“Рашэнне аб зняцці санкцый будзе прынята да канца кастрычніка. Я маю на ўвазе рашэнне аб адмене санкцый, спыненні ці рашэнні пакінуць іх”, — сказаў ён.
Адначасова з гэтым, агенцтва ТАСС паведаміла, што французскі міністр па справах Еўропы Арлем Дэзір заявіў на сустрэчы ў Люксембургу аб прыняцці рашэння "прыпыніць санкцыі на чатыры месяцы, але з магчымасцю неадкладна быць адноўленымі, калі з'явяцца падставы ізноў".
Адам Казноўскі сказаў, што такая трактоўка крыху некарэктная:
"Рашэнне будзе прынята да канца кастрычніка. Яно яшчэ не прынята", — патлумачыў ён Еўрарадыё.
Фота з архіву