Расія атакавала Адэскую вобласць дронамі і ракетамі. Пашкоджаны газаправод
Пажар на газаправодзе ў Адэсе
Уночы на 6 кастрычніка 2024 года расійскае войска атакавала Адэсу ўдарнымі беспілотнікамі і балістычнымі ракетамі. Пра гэта расказаў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.
У выніку атакі беспілотнікаў загарэлася гандлёвае абсталяванне ў складскім будынку. Пажар хутка патушылі. Ніхто не пацярпеў.
Праз падзенне абломкаў таксама загарэліся грузавік і смецце. Паранены адзін мірны жыхар.
Акрамя таго, пры падзенні абломкаў БПЛА быў пашкоджаны газаправод. Уцечку газу хутка ліквідавалі.
Ракетным ударам пашкоджанае сухагрузнае грамадзянскае судна, ніхто не пацярпеў. Дзе гэта адбылося, Кіпер не ўдакладніў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.