Расія дазволіла Польшчы агледзець абломкі самалёта Леха Качыньскага

Расія дазволіла Польшчы агледзець абломкі самалёта Леха Качыньскага

Польскія спецыялісты змогуць агледзець абломкі самалёта Ту-154М польскага прэзідэнта Леха Качыньскага, які разбіўся ў 2010 годзе пад Смаленскам. Адпаведны дазвол выдаў Следчы камітэт Расіі.

Эксперты агледзяць агрэгаты, падвузлы і канструкцыйныя элементы самалёта з 3 па 7 верасня. У Смаленск прыбудуць спецыялісты Галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі Следчага камітэта Расіі разам з прадстаўнікамі Польшчы, піша "Новая газета".

Нагадаем, самалёт Ту-154М з польскай урадавай дэлегацыяй разбіўся ў красавіку 2010 года пры пасадцы ў аэрапорце Смаленска. На памятные мерапрыемствы ў Катыні ляцелі 96 чалавек — прадстаўнікі найвышэйшага кіраўніцтва Польшчы. 

У красавіку 2017 года генпракуратура Польшчы абвінаваціла расійскіх дыспетчараў, а таксама "трэцюю асобу" ў наўмыснай правакацыі крушэння самалёта Леха Качыньскага.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт у чэрвені 2017 года назваў прычынай крушэння тое, што самалёт знізіўся ніжэй за бяспечную вышыню і сутыкнуўся з дрэвам. Камісія Мінабароны Польшчы на пачатку 2018 года назвала прычынай авіякатастрофы выбух на борце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі