Расія эвакуіравала з Афганістана каля 500 чалавек, сярод іх ёсць і беларусы

Расійскія самалёты рабілі прыпынкі ў Кыргызстане і Таджыкістане / mil.ru
Расійскія самалёты рабілі прыпынкі ў Кыргызстане і Таджыкістане / mil.ru

Сярод грамадзян, якіх вывезлі з Афганістана самалёты мінабароны Расіі, ёсць і грамадзяне Беларусі, паведамляе ТАСС.

У аперацыі былі задзейнічаны чатыры барты, тры Іл-76 і адзін Іл-62. Яны ўжо прызямліліся ў падмаскоўным аэрапорце Чкалаўскі.

Расійскае абароннае ведамства вывезла з Афганістана у Расію каля 500 чалавек. Сярод іх грамадзяне РФ (большасць з іх — гэта афганцы з расійскім пашпартам), а таксама краін АДКБ, куды ўваходзіць Беларусь, і Украіны.

"Была невялікая група дыпламатаў краін АДКБ",удакладніў у эфіры" Расея-24 " расійскі пасол у Кабуле Дзмітрый Жырноў.

Самалёты зрабілі прыпынку ў Кіргізстане і Таджыкістана, пакінулі тут грамадзян гэтых краін.

Раней беларускі пасол у Таджыкістане і Афганістане Алег Іваноў казаў, што як мінімум 14 грамадзян Беларусі, уладальнікаў беларускага ВНЖ або іх сваякоў хочуць пакінуць Афганістан. У Кабуле беларускага пасольства няма. Беларуская дыпмісія, якая прадстаўляе інтарэсы Мінска ў Афганістане, размешчана ў Таджыкістане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі