Расія хоча вырабляць у Беларусі вакцыну ад COVID-19 для жывёл

Вытворчасць вакцыны ад каранавіруса для жывёл можа быць арганізаваная ў Віцебску / pixabay.com​
Вытворчасць вакцыны ад каранавіруса для жывёл можа быць арганізаваная ў Віцебску / pixabay.com​

Рассельгаснагляд можа арганізаваць на беларускіх прадпрыемствах вытворчасць вакцыны ад COVID-19 для жывёл, перадае агенцтва ТАСС са спасылкай на дарадцу кіраўніка ведамства Юлію Мелана.

У якасці магчымай пляцоўкі разглядаецца віцебскае прадпрыемства "БелВітуніфарм", якое займаецца вытворчасцю ветпрэпаратаў.

Пытанне абмяркоўвалася 18 траўня падчас відэаканферэнцыі з удзелам прадстаўніка Рассельгаснагляду, распрацоўшчыка вакцыны і кіраўніцтва віцебскага прадпрыемства.

Цяпер у Расіі вырабляецца да 3 мільён доз вакцыны для жывёл у месяц. І гэтыя магчымасці цалкам перакрываюць унутраны попыт.

"Разам з тым цікавасць з боку замежных дзяржаў да расійскага прафілактычнага прэпарату прыкметна расце, што не выключае ў будучыні неабходнасць арганізацыі дадатковых пляцовак вытворчасці вакцыны, у тым ліку на базе беларускай фармкампаніі", — адзначыла Мелана.

Абмяркоўвалася таксама пытанне вытворчасці ў Беларусі расийскіх тэстаў для выяўлення каранавіруса ў жывёл.

Прадстаўніца Рассельгаснагляду таксама нагадала, што расійская вакцына "Карнивак-Ков" з'яўляецца адзіным зарэгістраваным у свеце прафілактычным прэпаратам ад COVID-19 для жывёл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі