Расія хоча купляць паліва ў Беларусі, каб памагчы беларускім НПЗ падчас санкцый
Каб падтрымаць беларускія НПЗ падчас санкцый, Расія можа павялічыць імпарт беларускага паліва, які апошнія гады быў мінімальным. Пра гэта піша расійскае выданне "Коммерсант" са спасылкай на свае крыніцы.
У беларускіх НПЗ пачаліся праблемы з збытам паліва, бо Украіна адмовілася ад яго з прычыны расійскага ўварвання. Яно адбывалася ў тым ліку праз беларускую тэрыторыю. Паведамляецца, што Беларусь забяспечвала 45% сукупнага імпарту бензіну на Украіну і 37% імпарту дызпаліва.
Аднак пастаўка беларускага паліва ў Расію натыкаецца на істотныя перашкода. Расійскія НПЗ за пастаўкі паліва на ўнутраны рынак атрымліваюць значныя субсідыі — так званы дэмпфер. Беларускія прадпрыемствы не маюць на яго законнага права. Без гэтых субсідыяў пастаўкі для Беларусі будуць стратнымі. Цяпер ідзе абмеркаванне, як можна было б даць дэмпфер беларускім заводам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.