Расія можа вырашыць спрэчку з Беларуссю аб пошлінах на нафтапрадукты

Расія не выключае магчымасці вырашэння спрэчкі з Беларуссю аб пошлінах на нафтапрадукты падчас перамоў адносна паліўна-энергетычнага балансу на наступны год. Пра гэта заявіў намеснік міністра юстыцыі РФ Васіль Ліхачоў 8 кастрычніка пасля пасяджэння ў Мінску калегіі Эканамічнага суда СНД.

Паводле слоў Ліхачова, магчымасці для прыняцця такога рашэння ёсць. Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі будзе знойдзена кампраміснае рашэнне, то беларускі бок павінен будзе адклікаць іск з Эканамічнага суда СНД.

Таксама Ліхачоў адзначыў, што падчас пасяджэння калегіі Эканамічнага суда 7—8 кастрычніка ўдалося пазбегнуць якой-небудзь палітызацыі і ўплыву знешніх фактараў на працэс, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі