Расія не прапусціла з Беларусі 360 тон гародніны і садавіны

Рассельгаснагляд з 24 па 27 лістапада вярнуў у Беларусь больш за 360 тон еўрапейскай садавіны і гародніны. Па гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на ўпраўленне ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Па звестках Рассельгаснагляду, былі спыненыя 19 партый прадукцыі з Польшчы і Грэцыі ў пунктах "Красная Горка", "Круглоўка" і "Красны Камень". Агульная вага ўсіх партый склала больш за 360 тон. Паводле дакументаў, прадукцыя ішла ў Рэспубліку Казахстан.

Усе грузы вернутыя адпраўнікам, паколькі гэтыя пункты папярэдняга паведамлення пунктамі пропуску не з'яўляюцца.

Нагадаем, што з 24 лістапада Рассельгаснагляд спыніў транзіт расліннай прадукцыі праз тэрыторыю Расіі ў трэція краіны, у тым ліку ў Казахстан. Як прычына было названае тое, што існавалі каналы нелегальнай перапраўкі на расійскі рынак еўрапейскіх гародніны і садавіны. Між тым, на гэтыя тавары Расія на пачатку жніўня ўвяла эмбарга.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі