Расія паставіць у Беларусь у IV квартале 5,85 млн т нафты
Пра гэта дамовіліся падчас сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіла Мясніковіча і міністр энэргетыкі Расіі Аляксандр Новак.
Як паведамляе БЕЛТА, сустрэча адбылася 7 жніўня. Ключавымі тэмамі перамоваў сталі пастаўкі дадатковых аб'ёмаў расійскай нафты ў Беларусь у IV квартале 2014 года і фармаванне балансу нафтавай сыравіны і нафтапрадуктаў для Саюзнай дзяржавы на 2015 год. Бакі дамовіліся да 15 верасня вызначыць баланс на 2015 год.
Кіраўнік Мінэнэрга пацвердзіў, што Расія гатовая паставіць у наступным годзе 23 млн т нафты з умовай сустрэчных паставак з Беларусі 3,3 млн т нафтапрадуктаў. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць павялічыць аб'ём транзіту расійскай нафты праз Беларусь.
Фота — talks.su