Расія штодня губляе $172 млн з-за "столі коштаў" на нафту — Bloomberg

Расійская нафта летась трапіла пад абмежаванні / kommersant.ru
Расійская нафта летась трапіла пад абмежаванні / kommersant.ru

Расія штодня губляе $172 млн з-за "столі коштаў" на нафту, піша Bloomberg са спасылкай на даныя Цэнтра даследаванняў у галіне энергетыкі і чыстага паветра ў Хельсінкі. З 5 лютага, калі абмежаванні пашырацца на нафтапрадукты, лічба дасягне $280 млн за суткі.

Краіны ЕС, G7 і Аўстралія зацвердзілі столь коштаў на расійскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль у пачатку снежня 2022 года. Мяркуецца, што калі "столь коштаў" знізяць з 60 да 25-35 долараў за барэль, то даходы РФ скароцяцца як мінімум яшчэ на 100 мільёнаў еўра.

Тым часам G7 вывучае ўвядзенне наступных "столяў коштаў" для газу, дызеля і мазуту з РФ.

Расія штодня губляе $172 млн з-за "столі коштаў" на нафту — Bloomberg
dw.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі