ЕС увёў коштавы ліміт на расійскую нафту — $60. Для Венгрыі зрабілі выключэнне

Эфектыўнасць новаўвядзенняў сумніўная, бо расійская нафта прадаецца з дысконтам ніжэй за кошт абмежавання / Shutterstock
Эфектыўнасць новаўвядзенняў сумніўная, бо расійская нафта прадаецца з дысконтам ніжэй за кошт абмежавання / Shutterstock

ЕС апублікаваў афіцыйнае рашэнне аб коштавым столі на расійскую нафту на ўзроўні $60 за барэль. Яно ўступае ў сілу 5 снежня.

Новыя абмежаванні азначаюць, што чальцам ЕС нельга аказваць пасрэдніцкія паслугі, звязаныя з гандлем або транспарціроўкай расійскай нафты, калі яе кошт вышэйшы за $60.

Забараняецца прама ці ўскосна аказваць тэхнічную дапамогу, пасрэдніцкія паслугі і фінансаванне або фінансавую дапамогу, звязаныя з гандлем, пасрэдніцтвам або транспарціроўкай, у тым ліку шляхам перавалкі з судна на судна, у трэція краіны сырой нафты або нафтапрадуктаў, якія адбываюцца з Расіі або былі экспартаваныя з Расіі, — гаворыцца ў дакуменце.

Выключэнне зроблена для Венгрыі.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што такое абмежаванне несур'ёзна, паколькі столь цалкам камфортная для расійскага бюджэту. Акрамя таго, хоць цана, напрыклад, маркі Urals вышэй за $60 за барэль, на справе з дысконтам яна і так прадаецца танней устаноўленай столі.

Расія ўжо нанесла каласальную шкоду ўсім краінам свету свядомай дэстабілізацыі энергарынку. А свет ніяк не можа вырашыцца на яе сапраўднае энергетычнае раззбраенне. Гэта слабая пазіцыя, — сказаў Зяленскі.

На яго думку, больш сур'ёзныя абмежаванні прыйдзецца прымаць, але час будзе страчаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі