Расія страціла ў небе над Украінай свой найноўшы стэлс-дрон "Паляўнічы"

Стэлс-дрон "Паляўнічы"

Стэлс-дрон "Паляўнічы" / building-tech.org

Расія страціла ў небе над Украінай свой найноўшы стэлс-дрон "Паляўнічы". Імаверна, беспілотнік быў збіты расійскім знішчальнікам, з якім ён працаваў у звязцы.

Аналітык Forbes Дэвід Акс піша, што расійскія войскі маюць усяго некалькімі асобнікаў такіх беспілотнікаў. Яго распрацоўка да гэтага часу не завершаная, а палёт над зонай баявых дзеянняў быў выпрабаваннем у баявых умовах. Цяпер адзін з "Паляўнічых" — ці, прынамсі, яго абломкі — знаходзіцца ў руках Украіны і даступны для вывучэння.

Акс зазначае, што "Паляўнічы" мог сутыкнуцца з магутнымі радыёэлектроннымі перашкодамі. Хутчэй за ўсё, беспілотнік не валодае поўнай аўтаномнасцю і залежыць ад устойлівай сувязі з аператарамі на зямлі. "Калі "Паляўнічы" быў няспраўны, расіяне маглі вырашыць збіць яго, а не рызыкаваць тым, што ён упадзе на ўкраінскую тэрыторыю практычна непашкоджаным", — заключае эксперт, называючы страту стэлс-дрона "ганебнай для патрапаных расійскіх ВПС".

Россия потеряла в небе над Украиной свой новейший стелс-дрон "Охотник"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі