Расія вярнула ў Беларусь тысячы адзінак дэфіцытных яек
Яйкі, ілюстрацыйнае фота
У Бранскай вобласці Расіі мытнікі і інспектары Рассельгаснагляду спынілі фургон, у якім з Беларусі везлі безалкагольныя напоі, аўсяныя шматкі і каля 5400 харчовых курыных яек.
Выявілася, што на груз не было неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць яго паходжанне, якасць і бяспеку. Пры гэтым сам фургон быў у антысанітарным стане.
Прадукцыю вярнулі на тэрыторыю Беларусі, а ўладальніка грузу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Праблемы з курынымі яйкамі пачаліся ў Расіі напрыканцы 2023-га: за два месяцы яны падаражэлі на 30%. Пасля гэтага істотна павялічыліся пастаўкі яек з Беларусі. Наша краіна стала асноўным пастаўшчыком гэтага прадукту ў Расію. У параўнанні з 2023 годам аб'ёмы паставак сёлета выраслі ў 2,5 раза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.