Расія выдасць Беларусі крэдыт на 700 мільёнаў долараў

Расія выдасць Беларусі крэдыт на 700 мільёнаў долараў

Беларусь атрымае ад Расіі міждзяржаўны крэдыт у 700 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Сторчак.

"Гэта тэхнічная праца. Палітычныя рашэнні ўсе прынялі. Мы афармляем дакументы і ўсё — $700 млн, як і дамовіліся, як было абвешчана", — цытуе агенцтва ТАСС словы расійскага чыноўніка.

Сторчак дадаў, што дакументы наконт выдачы крэдыту будуць падпісаныя пасля таго, як выйдзе адпаведнае распараджэнне расійскага ўрада.

Яшчэ ў красавіку на сустрэчы кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся аб рэфінансаванні даўгавых абавязанняў афіцыйнага Мінска. Тады меркавалася, што Расія вылучыць на рэструктурызацыю беларускіх пазык да 800 млн долараў.

Першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч казаў, што расійскі крэдыт на 700 млн долараў наша краіна мяркуе атрымаць у ліпені-жніўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі