Расія забараняе пастаўкі прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

Ад 24 лістапада Расія забараняе пастаўкі прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Пад забарону, як паведамляе interfax.by са спасылкай на Рассельгаснагляд, трапіла прадукацыя ТАА "Інка-Фуд", ЗАТ "Сервалюкс", агракамбіната імя Дзяржынскага, Смалявіцкай бройлернай фабрыкі, кампаніі "Бабулін крынка", "Белавежскі дэлікатэс", Бярозаўскага, Брэсцкага і Гомельскага мясакамбінатаў.

Па словах расійскіх спецыялістаў, прычына забароны — выяўленыя ў прадукцыі прадпрыемстваў небяспечныя рэчывы і мікробнае забруджванне. У прыватнасці, гаворка ідзе ідзе аб лістэрыях, сальманелах, антыбіётыках тэтрацыклінавай групы.

У Рассельгаснаглядзе кажуць, што забарона — гэта вымушаная мера. Па словах расійскага боку, яны яшчэ месяц накіравалі ў Беларусь просьбу ліквідаваць парушэнні, але зроблена гэта не было. Толькі прадукцыя ТАА" Інка-Фуд" сёлета траплялася на парушэннях амаль 30 разоў.

Фота — depositphotos.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі