Расія заяўляе пра вяртанне ва Украіну 11 вывезеных дзяцей

Дзеці ў амбасадзе Катара

Дзеці ў амбасадзе Катара / Sputnik

Расія пры пасярэдніцтве Катара перадала ўкраінскаму боку 11 дзяцей, паведамляе расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Уз'яднанне дзяцей з сем'ямі адбылося ў амбасадзе Катара ў Маскве. Адтуль украінцы паехалі ў Мінск. Затым пры пасярэдніцтве Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа адправяцца ў Кіеў.

Упаўнаважаная пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова заявіла, быццам такі працэс паміж дзвюма краінамі ідзе рэгулярна.

У СМІ неаднаразова пісалі пра тое, як украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый прымусова вывозяць у Беларусь і Расію. Міжнародны Крымінальны Суд у сувязі з гэтым выдаў ордар на затрыманне Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай. Дакументы наконт прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь Павел Латушка і каманда НАУ перадавалі ўкраінскаму боку, а таксама ў міжнародныя органы — напрыклад, у камісію ААН па Украіне.

Расія заяўляе пра вяртанне ва Украіну 11 вывезеных дзяцей
Дзеці ў амбасадзе Катара / Sputnik

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі