Расія зноў выстаўляе прэтэнзіі Беларусі
На гэты раз падставай для абвінавачанняў стала затрыманне 10 кастрычніка 18 тон украінскіх таматаў.
Яны прыбылі з Беларусі і заражаныя заходнім (ці каліфарнійскім) кветкавым трыпсам, сцвярджае Рассельгаснагляд.
Прадукцыя суправаджалася рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным у Мінску. Расійскае ведамства нагадвае, што больш за месяц таму звярталася ў Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі з настойлівай просьбай не дапускаць рээкспарту расліннай прадукцыі.
У Маскве выказваюць "сур'ёзную занепакоенасць" у сувязі з гэтай сітуацыяй і пакідаюць за сабой права ўвядзення дадатковых ахоўных мер, інфармуе БелаПАН.
Фота — ria.ru