Расіянам афіцыйна рэкамендавалі заляпіць камеру і мікрафон ноўтбука
Расіянам афіцыйна рэкамендавалі заляпіць камеру і мікрафон ноўтбука, каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў. Спецыяльныя рэкамендацыі на гэты конт падрыхтавала Расякасць, якая заклікае карыстальнікаў выконваць правілы лічбавай гігіены.
Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, трэба рэгулярна абнаўляць на кампутары антывірус і праграмнае забеспячэнне, а яшчэ заляпіць камеру і мікрафон скотчам, ізастужкай або спецыяльнай завесай. Нават калі хакер зламае ваш кампутар, ён, прынамсі, не пабачыць і не пачуе карыстальніка, перакананыя расійскія спецыялісты.
У Расякасці звяртаюць увагу, што менавіта размовы ўяўляюць сапраўдную каштоўнасць для зламыснікаў, таму гэтую інфармацыю трэба берагчы ад старонніх вушэй.
Са смартфонамі ўсё складаней: нават калі забараніць прыкладанням доступ да камеры і мікрафона, гаджэты ўсё адно шпіёняць за сваімі гаспадарамі. Таму на час прыватнай размовы ў Расякасці параілі іх адключаць, паведамляе ria.ru