Расіяне актыўна ўкладваюць валюту ў беларускія банкі

Расіяне актыўна ўкладваюць валюту ў беларускія банкі

Даччыныя аддзяленні расійскіх банкаў у Беларусі фіксуюць заўважны рост расійскіх інвестараў, якія размяшчаюць уклады ў доларах і еўра. Як піша газета "Коммерсант", амаль у два разы выраслі валютныя дэпазіты дзякуючы інвестарам з Расіі у "Альфа-банку" ў Беларусі, Белгазпрамбанку (дачка Газпрамбанка), а таксама БПС-Сбербанку (дачка "Сбербанка").

У беларускіх банках расіян прывабліваюць высокія стаўкі па валютных укладах. Максімальная даходнасць па ўкладах у доларах і еўра тут сёння складае 5% у двухгадовых неадклікальных дэпазітах. Для параўнання, у расійскіх матчыных банках па тэрміновымі дэпазітах тэрмінам больш за два гады максімальная даходнасць не перавышае 2,5%.

Таксама расіян прываблівае беларуская сістэма гарантаванай кампенсацыі ўкладаў. У адрозненне ад Расіі тут няма абмежаванняў памеру страхоўкі, і выплата кампенсацыі праводзіцца ў валюце ўкладу (у Расіі — прымусовая Канвертацыя ў рублі па курсе на дату адклiкання ў банка лiцэнзii).

Эксперты называюць і мінусы для адкрыцця рахунку ў беларускім банку. Па-першае, гэта транспартныя выдаткі: грамадзяніну Расіі неабходна хаця б адзін раз з'явіцца туды асабіста і паказаць свой пашпарт. Па-другое, па словах намесніка старшыні праўлення Райфайзенбанка Андрэя Сцепаненкі, ёсць рызыка як наўпроставай забароны на вываз валюты з Беларусі нерэзідэнтамі, так і абмежавання выплатаў па ўкладах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі