Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Адэсе
Наступствы расійскага ўдару па Адэсе: гарыць "замак Гары Потэра"
Увечары 29 красавіка расіяне нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, перадае hromadske.ua.
Па словах гарадскога галавы Генадзя Труханава, у выніку ўдару загінулі тры чалавекі, ячшэ дваццаць атрымалі раненні.
Начальнік Адэскай ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў, што пашкоджанні атрымалі жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура. У выніку атакі пажар пачаўся ў так званым "замку Гары Потэра". Гэты будынак належыць Нацыянальнаму ўніверсітэту "Адэская юрыдычная акадэмія" і атрымаў сваё найменне за мудрагелісты выгляд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.