Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Дняпры
Наступствы атакі на Днепр
2 красавіка расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Дняпры.
Вядома пра 13 пацярпелых, пяцёра сярод іх — дзеці. Восем чалавек у стане сярэдняй цяжкасці былі шпіталізаваныя. Астатнім аказалі дапамогу і адправілі лячыцца дадому, перадае hromadske.ua.
У выніку ўдару былі разбураныя дзіцячы садок, каледж, а таксама прадпрыемства. На тэрыторыі прадпрыемства адбыўся пажар плошчай 150 квадратных метраў, яго ўжо пагасілі. Акрамя таго, выбуховая хваля выбіла вокны ў прылеглых шматпавярховых дамах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.