Расіяне падрабляюць беларускія аўтамабільныя нумары, каб не плаціць штрафы

Буйныя штрафы за няправільную паркоўку і парушэнне хуткасці падштурхнулі некаторых расіянаў змяніць нумары аўто з расійскіх на беларускія. Уладальніку такога нумара не змогуць даслаць штраф, нават калі сфатаграфуюць падчас парушэння дарожных правілаў. Яго папросту не знойдуць у расійскай аўтамабільнай базе.

Прычапіцца да машын на такіх нумарах нельга, піша "Комсомольская правда”. Машыны з іншаземнымі дзяржаўнымі рэгістрацыйнымі знакамі — паўнапраўныя ўдзельнікі дарожнага руху ў Расіі.

Супрацоўнікі расійскай паліцыі ўсё ж спрабуюць знайсці сродак супраць несумленных кіроўцаў. Яны зрабілі запыт сваім беларускім калегам з нагоды сфатаграфаваных нумароў. Апынулася , што ўсе яны аформлены ці на іншыя машыны, ці на машыны, якія знаходзяцца ў вышуку. Ці наогул ніколі не афармляліся!

Паліцэйскія звярнуліся да жыхароў Далёкага Усходу Расіі з просьбай фатаграфаваць парушальнікаў з беларускімі нумарамі і дасылаць здымкі ў паліцыю. Здаваць “беларусаў” законапаслухмяным кіроўцам ёсць сэнс. Калі аўто з беларускімі нумарамі трапіць у ДТЗ, платы за рамонт пашкоджанняў з такога кіроўцы не дачакаешся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі