Расіяне пасля майскіх святаў утварылі затор на выездзе з Беларусі

Чарга на выезд з Беларусі ў Расію / fontanka.ru
Чарга на выезд з Беларусі ў Расію / fontanka.ru

У Віцебскай вобласці на выезд з Беларусі ў Расію напярэдадні ўтварыліся чэргі, пра гэта піша "Фантанка". Гаворка пра пункт пропуску Лабок. "Стаю больш за 4 гадзіны, наперадзе бачная мяжа, белы знак, КПП і за ім 100 метраў прыкладна. Гэта значыць, мяркуючы па колькасці машын наперадзе, яшчэ паўтары-дзве гадзіны стаяць. Цэнзурных слоў няма", — прыводзіць выданне словы аднаго са сваіх чытачоў.

Са слоў мужчыны, ён даволі часта (некалькі разоў на год) ездзіць у Беларусь. І раней такога не было. "Звычайна праязджаеш, паказваеш пашпарт — і ўсё. Было некалькі машын, можа быць, але такое я першы раз бачу", — кажа ён.

"Мы едзем 1,5 км ужо 6 гадзін! Дасталі нарды, каб моцна не сумаваць", — распавёў "Фантанцы" яшчэ адзін суразмоўца. Пры гэтым на іншых пунктах пропуску, мяркуючы па чаце "Мяжа РФ-РБ", такіх чэргаў няма.

Нагадаем, чэргі на межах паміж Расіяй і Беларуссю з'явіліся 5 траўня, калі Беларусь увяла праверку на мяжы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі