Расіяне скарачаюць прысутнасць на Запарожскай АЭС — ГУР Украіны

Расійскі вайсковец на Запарожскай АЭС / Reuters
Расійскі вайсковец на Запарожскай АЭС / Reuters

Супрацоўнікі "Расатама" і ўкраінцы, якія падпісалі кантракты з расіянамі, мусяць да 5 ліпеня пакінуць Запарожскую АЭС. Пра гэта стала вядома Галоўнаму ўпраўленню разведкі Міністэрства абароны Украіны. Трое супрацоўнікаў "Расатама" ўжо з'ехалі.

"Таксама рэкамендацыі эвакуявацца атрымалі ўкраінскія супрацоўнікі, якія падпісалі кантракт з "Расатамам". Паводле атрыманых указанняў, яны павінныя з'ехаць да 5 ліпеня. Пажаданы кірунак — тэрыторыя акупаванага Крыма",кажуць у ГУР Украіны. Там таксама адзначаюць, што на тэрыторыі станцыі і ў горадзе-спадарожніку Энергадары змяншаецца колькасць вайсковых патрулёў.

Ад'езд расіян можа быць звязаны з падрыхтоўкай да тэракту на тэрыторыі станцыі, лічаць у Кіеве. Пра гэта, у прыватнасці, у інтэрв'ю Hromadske заявіў спікер ГУР Андрэй Усаў. Паводле яго, у разведкі ёсць інфармацыя, што расіяне мініруюць розныя аб'екты на тэрыторыі ЗАЭС. Раней пра магчымасць такога тэракту казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі