Расіянін хацеў правезці праз беларускую мяжу 42 кілаграмы марыхуаны

Мужчына вяртаўся з Польшчы ў Расію на сваім аўтамабілі “Сааб” і для перасячэння беларуска-польскай мяжы выбраў “зялёны” калідор. Аднак памежнікі звярнулі ўвагу на тое, што кіроўца едзе без багажу і да таго ж нервова сябе паводзіць.



Памежнікі і мытнікі вырашылі праверыць аўтамабіль. Паміж задняй сценкай пасажырскага сядзення і багажнікам знайшлі 79 пакетаў з марыхуанай, прыкладна па 350 грамаў кожны. Пасля спецыяльна навучаны сабака знайшоў яшчэ 39 пакетаў у іншых тайніках.



Агульная вага кантрабанды склала 42 кілаграмы. Кіроўца і аўтамабіль затрыманыя для далейшага разбіральніцтва, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі