Расіянін вёз у Беларусь у бензабаку аўто 36 кг гашышу

Расіянін вёз у Беларусь у бензабаку аўто 36 кг гашышу

Буйную партыю гашышу выявілі 13 красавіка праваахоўнікі на адным з пунктаў памежнага пропуску, паведамляе прэс-служба МУС. Дзякуючы гэтаму ўдалося перакрыць буйны канал пастаўкі мараканскага гашышу з Еўропы на тэрыторыю ЕАЭС.

36 кілаграмаў наркатычнага рэчыва аператыўнікі выявілі ў аўтамабілі жыхара Калінінграда. Схованка для перавозкі наркотыкаў была абсталяваная ў бензабаку аўтамабіля.

Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. 

Дарэчы, за 2017 год на тэрыторыі Беларусі было канфіскавана 404 кілаграмы гашышу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі