Расіяніна са зброяй затрымалі на беларуска-польскай мяжы
Пісталет Glock 18, знойдзены ў расіяніна
На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брэст увечары 28 лістапада затрымалі грамадзяніна Расіі. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, у нагрудных кішэнях яго курткі быў схаваны разабраны пісталет.
Знаходку выявілі брэсцкія памежнікі. Экспертыза пацвердзіла, што гэта 9-міліметровы пісталет Glock 18 аўстрыйскай вытворчасці. Ураджэнец Чачэнскай Рэспублікі расказаў, што пісталет ён вёз у падарунак знаёмаму.
Замежніка ўзялі пад варту. За кантрабанду зброі яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.