Расіяніна затрымалі пры спробе адправіць у Беларусь прыборы начнога бачання
Супрацоўнікі ФСБ
У Расіі супрацоўнікі ФСБ затрымалі жыхара Уладзімірскай вобласці, які хацеў адправіць два прыбора начнога бачання ў Беларусь, піша РІА "Новости".
33-гадовы мужчына размясціў у інтэрнэце абвестку, што прадае прыборы начнога бачання ПНВ-57. На яе адгукнуўся невыяўлены пакупнік з Беларусі. У чэрвені ён перавёў расіяніну грошы на картку. Пасля гэтага прадавец перадаў тавар адной са службаў дастаўкі. Аднак пераслаць тавар у Беларусь перашкодзілі супрацоўнікі ФСБ.
На расіяніна пачалі крымінальную справу за замах на кантрабанду прадукцыі вайсковага прызначэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.