Расіяне спрабавалі вывезці з Беларусі яблыкі, замаскіраваныя пад чыпсы

Расіяне спрабавалі вывезці з Беларусі яблыкі, замаскіраваныя пад чыпсы

Расійскі перавозчык спрабаваў вывезці з Беларусі болей за 20 тон яблыкаў пад выглядам чыпсаў. Супрацоўнікі Аператыўнай мытні затрымалі фуру з грузам каля вёскі Юховічы Расонскага раёна.

У фуры маркі Renault яны знайшлі палеты з садавінай, замаскіраваныя шэрагам скрыняў з чыпсамі. На яблыкі не было дакументаў, у тым ліку адсутнічалі фітасанітарныя сертыфікаты. Агульны ацэначны кошт грузу склаў каля 25 тысяч беларускіх рублёў, паведамляе сайт Аператыўнай мытні.

Расіянам, якія арганізавалі незаконную перавозку груза, цяпер пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту канфіскаванага тавара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі